Праект "Памяць пакаленняў" аб'яднаў работнікаў пракуратуры і вучняў сельскай школы

8 апреля 2022
Больш за сотню вёсак, знішчаных часткова або цалкам. Чатыры і зусім сцёртыя з твару зямлі. Сярод іх вёска Каранёва - сястра Хатыні. Такі вынік фашысцкай акупацыі ўсяго для аднаго невялікага раёна Беларусі - Бешанковіцкага. Але спіс бясчынстваў акупантаў, на жаль, няпоўны. Супрацоўнікі пракуратуры ў рамках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны працягваюць вяртаць з нябыту страшныя падзеі 40-х. Выязджаюць на месцы масавых распраў з мірнымі жыхарамі, гутараць са старажыламі. Ім дапамагаюць музейныя работнікі. А разам з калектывам Ржаўскай сад-школы пракуроры ініцыявалі праект "Памяць пакаленняў" - новыя звесткі алічбоўваюць і выкладваюць для шырокага доступу. Вольга Маслоўская падрабязна (відэа).