Праект "Актуальнае інтэрв'ю" расказвае аб рабоце над абнаўленнем Канстытуцыі

18 марта 2021
Супрацьстаянне кіберпагрозам, інфармацыйная бяспека, абарона персанальных звестак. Гэтыя моманты так ці інакш могуць закрануць абнаўленні ў Канстытуцыі.

Такое меркаванне выказалі Агенцтву тэленавін члены Канстытуцыйнай камісіі Святлана Любецкая і Алена Сямашко. Гэтым вечарам яны госці праекта "Актуальнае інтэрв'ю", дзе абмяркоўваюцца розныя аспекты работы над Асноўным законам краіны. Інфармацыйныя атакі ва ўмовах пандэміі, а таксама злачынствы з выкарыстаннем высокіх тэхналогій, з якімі ўшчыльную сутыкнулася Беларусь апошнім часам, сталі сур'ёзным выклікам грамадству і падставай задумацца, заявілі эксперты. А Канстытуцыя - гэта жывы арганізм, які закранае кожнага і патрабуе эвалюцыйных ператварэнняў.

Што гаворыць міжнародны вопыт? На Канстытуцыю якіх краін варта паглядзець больш пільна? Якія ініцыятывы і прапановы сабралі дыялогавыя пляцоўкі? "Актуальнае інтэрв'ю" глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".