Працягваюць працу прамыя тэлефонныя лініі

16 февраля 2018

Заўтра, 17 лютага, на сувязь выйдуць міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

Акрамя гэтага, у суботу прамыя тэлефонныя лініі правядуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Тэлефанаваць можна будзе з 9 раніцы да паўдня.