Працягваецца вылучэнне дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу

30 декабря 2020

Сімвалічна, што ў Новы год краіна ўступае, аргнізаваўшы вялікі народны дыялог. Працягваецца вылучэнне дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу. Усяго ўдзельнікаў 2 700. Ад кожнай вобласці чакаецца 310 прадстаўнікоў, ад Мінска 370. Адна з важных тэм, якую трэба абмеркаваць, - гэта праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на найбліжэйшыя 5 гадоў. Дэлегаты прыедуць на веча не з пустымі рукамі, ужо праведзена работа па зборы прапаноў. Беларусы агучвалі іх на дыялогавых пляцоўках і ў грамадскіх прыёмных. Ініцыятывы закранулі ўсе важныя сферы жыцця людзей. Мы працягваем знаёміць вас з дэлегатамі ад рэгіёнаў. Вольга Маслоўская дакладна ведае: гэта людзі да лёсу краіны і беларусаў неабыякавыя (відэа).