Працягваецца капітальнае пераўтварэнне двароў Мінска

26 мая 2021

Камунальныя службы сталіцы жывуць у працоўным нон-стопе, каб зрабіць  максімальна камфортную для жыхароў інфраструктуру. Акцэнт не толькі на азеляненне - да 1 жніўня плануюць завяршыць рамонт праездаў. Асаблівая ўвага  да дзіцячых і спартыўных пляцовак. Пра маштабную мадэрнізацыю Мінска - Алена Вітко.

І няхай у двары яшчэ працягваецца капітальны рамонт,  ад жыхароў даўно паступаюць удзячныя водзывы. Тут пашырылі праезд, з'явіліся новыя пешаходныя дарожкі, аўтапаркоўка і зоны адпачынку. Таксама тэрыторыю азелянілі, дадалі асвятлення. Усяго ў сталіцы капітальна зменяцца 15 двароў.

Акцэнт у бягучым рамонце  на камфортную інфраструктуру для жыхароў. Напрыклад, ужо аднавілі 75 вонкавых лесвіц, у кожным раёне з'явіліся новыя кантэйнерныя пляцоўкі, а таксама месцы для выгулу хатніх жывёл. Асаблівая ўвага да добраўпарадкавання спартыўных і дзіцячых пляцовак.

Пясочніца, арэлі, горка - гэты гульнявы комплекс з'явіўся ў адным з двароў па вуліцы Бачылы. Усяго ж у Заводскім раёне ўжо замянілі больш за паўсотні адзінак дзіцячага абсталявання. Яшчэ 850  адрамантавалі і пафарбавалі.

Не менш важна падтрымліваць парадак і ўжо на існуючых зялёных зонах. Так, у Савецкім раёне сталіцы трэба скасіць каля 350 гектараў газона. Камунальныя службы працуюць амаль кругласутачна і без выхадных. Дапамагае спецтэхніка.

Усяго ў Савецкім раёне рамонт асфальтабетоннага пакрыцця запланаваны на плошчы  13 тысяч квадратных метраў. Разам з гэтым дарожныя службы працуюць з заяўкамі на 115.бел.

Ужо ў сталіцы адрамантавалі каля 130 тысяч квадратных метраў пакрыцця. Да лета  работы на дваровых праездах завершаць поўнасцю.