Праблема замацавання маладых беларускіх спецыялістаў на вёсцы не страчвае сваёй актуальнасці

8 февраля 2013
Уладзімір Сёмкін - аб рашэнні кадравага голаду на вёсцы. Горацкая сельгасакадэмія - найбуйнейшая шматпрофільная навучальная ўстанова ў Еўропе. Сюды едуць вучыцца з усяго свету. На жаль, у самой Беларусі пры наяўнасці такой унікальнай базы - на вёсцы кадравы дэфіцыт. Пра гэта гаварылі сёння на ўзроўні Савета Рэспублікі.
(Анатоль Рубінаў, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь)
Калі сёлета ў Магілёўскай вобласці запланавана будаўніцтва 250 жылых дамоў у сельскай мясцовасці, то ў 2014-2015-ым такіх дамоў пабудуюць ужо больш за тысячу. Алег скончыў акадэмію яшчэ 6 гадоў назад. Адпрацаваўшы паложаныя два гады, нікуды не збег, а наадварот, пайшоў далей. Сёння ён ужо кіраўнік гаспадаркі. Гаворыць, пастаўленую яшчэ ў школе мэту, выканаў.
(Алег Шаршнёў, дырэктар УКСП Саўгас-камбінат Горкі)
Зацікаўліваць будучых аграрыяў трэба яшчэ са школы, - гавораць спецыялісты. Дарэчы, у Горках ужо ёсць такі прыклад. У старэйшых класах праводзіцца своеасаблівы сельскі факультатыў. Або агітгурток, як жартаўліва называюць самі вучні.
(Анатоль Рубінаў, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь)
А ў самой Акадэміі вырашылі: адукацыю патрэбна даваць у першую чаргу тым, хто будзе працаваць. І з гэтага года тут павялічваюць колькасць абітурыентаў з мэтавымі накіраваннямі да 60%.