Прызы знайшлі сваіх шчаслівых уладальнікаў

1 августа 2016

Аўтамабіль Nissan Qashqai, а таксама тры грашовыя прызы па 10 тысяч рублёў знайшлі сваіх шчаслівых уладальнікаў. Сёння ў гандлёвым цэнтры "Е-Сіці" дырэктар па маркетынгу сеткі "Еўраопт" Ігар Вараб'ёў уручыў падарункі пераможцам рэкламнай гульні "Удача ў прыдачу". Нагадаем, у розыгрышы прызоў удзельнічаюць пакупнікі, якія набылі тавары на агульную суму ў чэку не менш за 10 рублёў, пры гэтым неабходная ўмова - купля аднаго з пяці тавараў удачы. У 12 туры гульні фартуна ўсміхнулася пастаянным пакупнікам сеткі "Еўраопт" з Гомеля, Рагачова і Наваполацка. Галоўнага шчасліўчыка вызначылі з лёгкай рукі Аляксея Гроса.

На мінулым тыдні стартаваў 13-ы тур гульні "Удача ў прыдачу". І насуперак стэрэатыпам гэты лік для шматлікіх беларусаў стане вельмі шчаслівым. Упершыню 13 жніўня разыграюць адразу тры аўтамабілі: два Renault Duster і Volkswagen Tiguan. Акрамя таго, будуць разыграны грашовыя прызы: тры па 10 тысяч рублёў і дзвесце па 500 і 100 адпаведна. Дарэчы, за 12 тураў гульні беларусы сталі багацейшымі на суму больш за адзін мільён 300 тысяч долараў або 2 мільёны дэнамінаваных рублёў.