Прыемныя сюрпрызы ад Еўраопта не заканчваюцца

20 февраля 2017

Пачуць хіты любімых выканаўцаў можна абсалютна бясплатна, калі верыць у поспех. 11 тысяч пакупнікоў найбуйнейшай гандлёвай сеткі краіны - яны ж, самыя актыўныя ўдзельнікі гульні "Поспех у прыдачу!" - атрымалі бясплатныя запрашальныя на канцэрт расійскай выканаўцы Валерыі і нашага Дзмітрыя Калдуна. Шоу ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна адбылося ў "Мінск-Арэне".

Расказвае Дар'я Тарасава: Магчымасць трапіць на канцэрт была ў кожнага пакупніка Еўраопта. Розыгрыш праходзіў у два этапы. Спачатку запрашальныя на шоу атрымалі тыя, хто на працягу трох тураў гульні здолеў набраць 60 і больш гульнявых кодаў. Такіх актыўных гульцоў набралася каля сямі з паловай тысяч чалавек. Астатнія - гэта ўдзельнікі гульні "Поспех у прыдачу!", якія здолелі ўскочыць у "апошні вагон" і за тыдзень набралі 40 і больш гульнявых кодаў.

Спецыяльным госцем канцэрта ад Еўраопта стала народная артыстка Расіі, спявачка Валерыя. Выканаўца не раз выступала на нашай арэне і ўжо працавала з Прэзідэнцкім аркестрам. Гэтым разам яна прывезла праграму, якую з трыумфам прадставіла ў лонданскім "Альберт-холе". Не абышлося і без музычных прэм'ер, а таксама ўсімі любых хітоў. На беларускай пляцоўцы Валерыя выканала два дзясяткі песень і некалькі кампазіцый на біс.

Беларускіх меламанаў чакаў і перформанс ад выканаўца, які знаёмы ўсім яшчэ з песеннага конкурсу "Еўрабачанне". Дзмітрый Калдун праспяваў пад гітару і акампанемент Прэзідэнцкага аркестра. Шоу ад Еўраопта апынулася маштабным - тры гадзіны жывога гуку ад найлепшых музыкантаў.

Ну, а Еўраопт працягвае радаваць сваіх пакупнікоў. Так, 11 лютага стартаваў 27-ы тур "Поспеху ў прыдачу". На коне 30 тысяч грашовых сертыфікатаў, тры новыя аўтамабілі Hyundai Сreta і ўжо 7-я кватэра ў прэстыжным жылым комплексе "Маяк Мінска", побач з Нацыянальнай бібліятэкай. 25 лютага "Поспех у прыдачу!", адсвяткуе дзень нараджэння. Марафону шчодрых падарункаў ад сеткі "Еўраопт" спаўняецца роўна год.