Вытворчасцю тэкстылю ў краіне займаюцца 8 буйных прадпрыемстваў

6 декабря 2017

Мадэрнізаваныя прадпрыемствы айчыннага лёгпрама ўнясуць свой уклад у тое, як будуць выглядаць беларускія алімпійцы на Гульнях у Пхёнчхане. Галоўная асаблівасць - прынцыпова новы падыход да вырабу тканіны. Укараненне сучасных тэхналогій, вывучэнне вопыту сусветных тэкстыльных лідараў дазваляе выпускаць беларускую тканіну прэміум-класа. Усяго вытворчасцю тэкстылю ў краіне займаюцца 8 буйных прадпрыемстваў. За апошнія 5 гадоў у мадэрнізацыю галіны ўкладзена амаль 200 мільёнаў долараў. Надзея Сербіненка прадоўжыць тэму.

Мастак-мадэльер Антон Ярошчык - аўтар некалькіх калекцый з тканіны выключна беларускай вытворчасці. Лён, шэрсць, трыкатаж, сукно, штучны шоўк. Сёння тэкстыль пад брэндам "Made in Belarus" - матэрыял пакуль не ідэальны, але з сур’ёзными амбіцыямі.

Калі тканіну для кэжуал-стылю з выкарыстаннем сінтэтычных валокнаў і больш бюджэтнага класа мы ўжо навучыліся рабіць, то тканіна прэміум для беларускага лёгпрама - пакуль новая старонка. Больш глыбокая апрацоўка шчыльная, высокія сарты прадзіва, устойлівая фабрычная афарбоўка - усё гэта і робіць тканіну больш якаснай, прыемнай навобмацак і фарміруе кошт гатовага матэрыялу.

Калі гэтую сукенку пакупнік у асноўным ацэніць толькі па фасоне, то ў мадэльера да тканіны ёсць шэраг патрабаванняў. І гэта не толькі, як яна будзе сябе паводзіць у эксплуатацыі, наколькі камячыцца, матэрыял можа адрознівацца нават па ступені драпіроўкі і сухасці. І чым больш моцных бакоў у матэрыялу, тым больш верагодна, што менавіта яго і выбера мадэльер.

Тэкстыльная галіна беларускага лёгпрама самая буйная па аб'ёме прадукцыі. Найбуйнейшыя тэкстыльныя прадпрыемствы знаходзяцца ў розных рэгіёнах краіны. Мы вырабляем дзясяткі відаў тканіны, трыкатажу, ёсць свой валяльна-лямцавы напрамак. Большая частка прадукцыі пастаўляецца на экспарт. Рост за няпоўны 2017-ы - амаль 4%. У кожнага прадпрыемства канцэрна свая спецыфіка і свае спажыўцы.

Напрыклад, з беларускай шэрсці, паўшэрсці адшываецца форма для ўсіх сілавых структур. Зялёны і сіні колеры дамінуюць у гэтым швейным цэху. Кіцелі, парадныя мундзіры, фуражкі, штаны з лампасамі. У кожнага ведамства свае патрабаванні і да тканіны, і да крою.

А з беларускага трыкатажу адшыта капсульная алімпійская калекцыя - 2018. Аўтар модных вобразаў для беларускіх спартсменаў у Пхёнчане і балельшчыкаў - Людміла Лабкова. Дызайнер наўмысна выкарыстала выключна беларускія матэрыялы. Іх асаблівасць яшчэ і ў тым, што выраблены яны на прадпрыемствах, якія прайшлі маштабную мадэрнізацыю.

Алімпійская форма - 2018 - гэта своеасаблівае паказальнае выступленне беларускага лёгпрама. Выраб тканіны, шаўкаграфія, фотадрук, эксклюзіўная фурнітура - апошнія напрацоўкі ўсёй галіны ўвасоблены ў касцюмах алімпійцаў. Тут і нацыянальны ўзор, які нагадвае сняжынку, і неназойлівая сера-чырвоная колеравая гама. Капсульная калекцыя для балельшчыкаў па даступных цэнах хутка з'явіцца ў адкрытым продажы.