Прыёмная кампанія ў Беларусі ў 2017 годзе не будзе прынцыпова адрознівацца ад кампаній папярэдніх гадоў

16 января 2017

Пра гэта сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Сяргей Каспяровіч, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі: "Тыя змены, якія занесеныя ў правілы прыёму для абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі, ва ўстановы сярэднеспецыяльнай адукацыі, яны ў першую чаргу арыентаваныя на пашырэнне магчымасцяў для выбару абітурыентаў. Для таго, каб яны маглі больш выразна вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй, са сваёй будучай прафесійнай траекторыяй. У той жа час прадугледжана і выкананне інтарэсаў заказчыкаў кадраў, якія працуюць для развіцця ўсіх галін нашай эканомікі".

Сярод новаўвядзенняў - прыём у педагагічныя ВНУ на дзённую бюджэтную форму па выніках сумоўя, магчымасць здачы цэнтралізаванага тэсціравання па чатырох навучальных прадметах, пашырэнне тэрміна дзеяння сертыфікатаў да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ. Тэкставую версію і відэатрансляцыю анлайн-канферэнцыі глядзіце на сайце tvr.by.