Прыём грамадзян у Савеце Рэспублікі

14 января 2020

Грамадзян выслухала Таццяна Рунец - старшыня камісіі эканамічнага профілю

У Савеце Рэспублікі працягваюцца планавыя прыёмы грамадзян. Сёння грамадзян выслухала Таццяна Рунец - старшыня камісіі эканамічнага профілю. Сярод пытанняў, з якімі звярталіся да яе,  налічэнне платы за ЖКП, маёмасныя правы, карыстанне зямельнымі ўчасткамі. Напрыклад, Валянціна Мучынская  прыехала ў Мінск расказаць пра сваю праблему захопу зямлі. Памылка была дапушчана пры геадэзічных разліках. Але вырашыць яе не ўдаецца ўжо больш за год.

З пытаннем аб добрасумленнай канкурэнцыі на рынку маршрутных таксі ў Савет Рэспублікі звярнуўся  Сяргей Цыбулькін

 Мужчына распавёў, як нелегальныя перавозчыкі перашкаджаюць развіццю прыватнага транспартнага бізнесу ў краіне.

Кожнае пытанне, агучанае сёння на прыёме, будзе дэталёва разбірацца з прыцягненнем спецыялістаў, якія курыруюць тыя або іншыя тэмы.

Прыём грамадзян у верхняй палаце парламента працягнецца да 22 студзеня.