Прыём грамадзян ў Маладзечне правёў губернатар вобласці

15 апреля 2015

Прыём грамадзян у Маладзечне сёння правёў губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра. З раніцы ў райвыканкаме сустрэчы з кіраўніком чакалі 14 гараджан. Да гэтага часу амаль усе заявіцелі не раз звярталіся па дапамогу да мясцовай ўлады. Больш за ўсё людзей хвалявалі зямельныя пытанні, будаўніцтва дарог у пасёлках і ўзвядзенне жылля ў горадзе. На прыёме грамадзян пабывалі і нашы карэспандэнты.

Расказвае Наталля Кезік.

Гэты дом, пабудаваны 55 гадоў таму, ні разу не бачыў капітальнага рамонту. У двухпавярховым будынку зараз пражываюць восем сямей. Маладзечанская праектная арганізацыя стан памяшканняў праверыла і пацвердзіла небходнасць аднаўлення, але капітальны рамонт гарадская жыллёвая гаспадарка так і не распачала.

Сёння на прыёме грамадзян прынялі рашэнне, што горад выдаткуе грошы на рамонт фасаду і даху гэтага двухпавярховага дома. Але перад гэтым жыхарам неабходна выканаць адну вельмі важную ўмову – навесці парадак у сваім двары.

Гаспадарчыя пабудовы побач з пад’ездам зараз знаходзяцца ў занядбанні – іх жыхары выкарыстоўваюць як склад і павець. Таксама жыхарам неабходна замяніць і плот вакол кветніка. І толькі тады гэты дом набудзе прывабны вонкавы выгляд.

Праводзіць газ і цэнтральную каналізацыю жыхары будуць за свае грошы - усе восем кватэр у доме прыватызаваныя. Але перад гэтым дом неабходна абследаваць на магчымасць устаноўкі ў кватэрах газавых катлоў. А вось у пасёлку Краснае Віктар Радзілавец некалькі гадоў спрабуе зарэгістраваць свае гаражы. Два з іх па рашэнні райвыканкама трэба разабраць. Былы гаспадар пабудаваў іх без дазволу і неабходных дакументаў. Трэці гараж нядаўна Віктар сабраў самастойна. Таксама без папярэдняй згоды мясцовай улады.

Узамен незаконным пабудовам губернатар прапанаваў гаспадару набыць зямельны ўчастак з аўкцыёна - для легальнага будаўніцтва гаража. Сёння ў Маладзечне на прыём да кіраўніка вобласці прыйшлі 14 гараджан. Іх больш за ўсё хвалявалі зямельныя пытанні і будаўніцтва жылля. Прычым, пра ўсе спрэчныя моманты ў мясцовым выканкаме ведаюць. Але своечасова не адрэагавалі. Таму старшыня аблвыканкама многія са зваротаў узяў пад асабісты кантроль, каб праз час праверыць выкананне яго даручэнняў.