Прыём грамадзян сёння прайшоў у адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы

25 мая 2017

У Беларусі працягваецца адкрыты дыялог з прадстаўнікамі ўлады. Сёння чарговы прыём грамадзян па асабістых пытаннях прайшоў у адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы.

Звароты, заўвагі і прапановы людзей выслухаў памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па Мінску Уладзімір Карпяк. Сярод праблемных пытанні незавершанага будаўніцтва, зносу прыватнага сектара і малапавярховай забудовы, камунальныя. Дарэчы, менавіта ў Заводскім раёне сталіцы адзначаюць рост колькасці зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі.

Уладзімір Карпяк, памочнік Прэзідэнта Беларусі - галоўны інспектар па Мінску: "Сур'ёзная праблема на сённяшні дзень узнікла ў першую чаргу з незавершаным будаўніцтвам. Гэта звязана з тым, што зразумела, эканоміка развіваецца не так бурна, як гэта было ў 14 або 15 годзе. Калі глядзець у разрэзе краіны, то пытанні працаўладкавання ў Мінску, напрыклад, не так актуальныя, як у Віцебску. У кожнага рэгіёна свае пытанні".

На гэтым тыдні прыём грамадзян пройдзе ў Мінску і Гродзенскай вобласці. Запісацца можна, патэлефанаваўшы ў мясцовы райвыканкам або адміністрацыю раёна.