Прэзідэнцкі спартыўны клуб адкрыў баскетбольную пляцоўку ў Мінску

3 августа 2021

Яшчэ адным аб'ектам - на гэты раз баскетбольным - папоўніўся Мінск спартыўны: у маляўнічай зоне вадасховішча Дразды на праспекце Пераможцаў у рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы здаровага ладу жыцця "Спорт для ўсіх" пабудавана чарговая, ужо трэцяя спартыўная пляцоўка. На гэты раз сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Беларускай федэрацыяй баскетбола. На пляцоўцы восем баскетбольных шчытоў як для юных, так і для прафесійных спартсменаў, прычым на дзіцячай пляцоўцы ўсталявана так званае баскетбольнае дрэва з пяццю кольцамі.

6 жніўня адбудзецца адкрыццё ўжо чацвёртага аб'екта ў рамках праекта "Спорт для ўсіх". Гэта будзе варкаўт-пляцоўка ў Смаргоні.