Прэзідэнт сустрэўся з паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько

1 августа 2022

1 жніўня Прэзідэнт сустрэўся з паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько. На парадку - новыя магчымасці ў супрацоўніцтве з найбуйнейшай сусветнай эканомікай. У якіх кірунках лепш узмацніцца, як не страціць тэмпы і дынаміку ў гандлі? Усё, вядома, праз прызму новых ракурсаў: санкцыйных і кавідных абмежаванняў. Ну а ўжо дасягнуты ўзровень узаемаадносін з КНР - сур'ёзная падушка эканамічнай бяспекі. Сёння ж сталі вядомы падрабязнасці будучага ўступлення нашай краіны ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Прапрацоўваецца і хуткая асабістая сустрэча лідараў Беларусі і Кітая.

Трывалы палітычны падмурак адкрывае лепшыя магчымасці ў эканоміцы. Супрацоўніцтва ў маштабных транснацыянальных праектах - адзін з самых перспектыўных кірункаў.

Беларусь пастаўляе ў КНР калійныя ўдабрэнні, лесаматэрыялы, харчовую і сельгаспрадукцыю. За 5 месяцаў 2022 года пастаўкі нашых прадуктаў харчавання ў Кітай выраслі на 75 %. 

Працягваюцца і кантакты на вышэйшым узроўні. Зараз ідзе падрыхтоўка да сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў верасні ў Самаркандзе. На гэтым жа форуме плануецца прыняцце рашэння аб пачатку працэдуры ўступлення Беларусі ў ШАС. Гэта дазволіць нашай краіне далучыцца да ўсіх праектаў, якія ёсць у гэтай шматмільённай міжнароднай структуры.