Прэзідэнт Сірыі падзякаваў Беларусі за гасціннасць і цёплы прыём сірыйскіх дзяцей

1 февраля 2018

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад падзякаваў Беларусі за гасціннасць і цёплы прыём сірыйскіх дзяцей.

Словы падзякі ён перадаў падчас сённяшняй сустрэчы з паслом Беларусі ў Сірыі Аляксандрам Панамаровым. 144 юныя госці з арабскай рэспублікі прыбылі ў нашу краіну па запрашэнні Кіраўніка дзяржавы. Да 29 студзеня хлопчыкі і дзяўчынкі праходзілі аздараўленне ў дзіцячым цэнтры "Зубронак". Сірыйскі прэзідэнт таксама падзякаваў Беларусі за падтрымку Сірыі на міжнароднай арэне.