Прэзідэнт абмеркаваў з міністрам абароны задуму беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2021"

18 января 2021
Планы развіцця ўзброеных сіл краіны і сумесныя з Расіяй стратэгічныя вучэнні "Захад-2021". 

У Палацы Незалежнасці з дакладам выступіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, манеўры, у якіх задзейнічана Беларусь, носяць асабліва абарончы характар. І сёння гэта актуальна як ніколі, бо ў Польшчы і краінах Балтыі пастаянна павялічваецца воінскі кантынгент НАТА.

А. Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны

Абмеркавалі на сустрэчы і мабілізацыйную гатоўнасць беларускіх войскаў. У арміі таксама пачынаецца новая пяцігодка і галоўная задача для людзей у пагонах - выкананне задач па абароне краіны і навядзенні парадку. Гэта стан тэхнікі, ваенных гарадкоў і якасная праца з асабістым саставам. Адзначым, у арміі на сёння занята прыкладна 65 тысяч чалавек і каля 5 тысяч адзінак тэхнікі. Па міжнародным рэйтынгу Global Firepower  баяздольнасць беларускіх узброеных сіл ацэньваецца як высокая.