Прэзідэнт Літвы просіць разблакіраваць рахункі беларускага санаторыя

5 января 2021

Ад прапанаваных Вільнюсам антыбеларускіх санкцый пакутуе сама Літва: прэзідэнт Гітанас Наўседа заклікаў урад дапамагчы працаўнікам санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі. Пасля ўвядзення санкцый і замарозкі рахункаў здраўніцы супрацоўнікі, 90 % з якіх грамадзяне Літвы, засталіся без зарплат і без працы. А сама Літва - без падатковых паступленняў. Дарэчы, толькі ў 2018 годзе санаторый пералічыў каля мільёна еўра падаткаў. Мэр Друскінінкая ўжо назваў абсурдам замарозку рахункаў беларускай здраўніцы. Раней міністр сацабароны і працы папрасіў МЗС дапамагчы разблакіраваць рахункі санаторыя "Беларусь". Зараз з гэтай жа просьбай да кіраўніка мясцовай дыпламатыі звярнуўся прэзідэнт Наўседа.