Прэзідэнт для народа - Аляксандр Лукашэнка вырашыў пытанне дольшчыкаў, якія запісалі да яго зварот у TikTok

1 ноября 2023

Прэзідэнт не змог прайсці міма сітуацый, дзе ад несправядлівасці пакутуюць простыя людзі. На карысць жыхароў вырашылася пытанне дольшчыкаў другога дома па генплане ў Лошыцы-7 у сталіцы.

На фінішы будоўлі заказчык выставіў непад'ёмныя сумы, якія ўсплылі пасля правядзення дзяржаўнай экспертызы. Кошт квадрата вырас амаль на 300 рублёў. Большасць будуюць кватэры з дзяржпадтрымкай, у тым ліку з прыцягненнем субсідый. А ў новых умовах нават банк адмаўляецца пераводзіць крэдытныя рэсурсы.

Па дапамогу людзі звярнуліся да Прэзідэнта. Ролік відэазвароту завірусіўся ў TikTok.

Першы пачуў! Азнаёміўшыся з сітуацыяй, кіраўнік дзяржавы тут жа даручыў: старшыні Гарвыканкама зрабіць усё згодна з дагаворам. Дом будзе дабудаваны! Як і абяцалі людзям.