Прэзідэнт Беларусі: Упершыню за чвэрць стагоддзя пагранічнікі аказаліся на вастрыі і не падвялі

24 января 2022
Павысіць эфектыўнасць аховы сваіх меж! Такую задачу перад памежнай службай краіны сёння паставіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Дзяржпагранкамітэта.

Няпростае становішча ля нашых меж вымушала Беларусь аператыўна рэагаваць ледзь не ўвесь мінулы год. Напружанасць на заходніх (і асабліва паўднёвых межах) ёсць і сёлета. Насупраць, пагрозы толькі нарастаюць. І гэта патрабуе адэкватнага адказу, перакананы кіраўнік дзяржавы. Беларусь будзе працаваць на ўзмацненне аховы. У тым ліку, шляхам удасканалення інжынернага і тэхнічнага абсталявання мяжы. Украінскі кірунак - прыярытэтны. Гэта замацавана ў прэзідэнцкім рашэнні аб ахове дзяржмяжы на 2022 год. Дакумент падпісаны сёння. 

Якія задачы пастаўлены перад беларускімі пагранічнікамі? Што Аляксандр Лукашэнка адказаў на новыя спробы спекуляцый на тэму саюзных вучэнняў і якая рэакцыя афіцыйнага Мінска на пагрозы Дзярждэпартамента ЗША? 

Адказы - у рэпартажы Вольгі Анішчанкі (відэа).