Прэзідэнт актуалізаваў асноўныя задачы для сілавога блока

30 марта 2021
Бяспечнае жыццё ўнутры краіны і стан спраў на знешнім контуры - Прэзідэнт Беларусі напярэдадні  актуалізаваў задачы для сілавога блока.

Актуальныя пытанні гарантавання бяспекі і правапарадку

Сітуацыя вымушае трымаць руку на пульсе: загранічныя "рэжысёры" раз-пораз абвастраюць сітуацыю ў краіне. Гэта патрабуе пільнай увагі праваахоўнікаў. І кантроль не аслабне, запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў: спакойнага жыцця не будзе, знешнія сілы не пакідаюць спроб радыкалізаваць пратэсты. Іх тактыка пастаянна мяняецца. Але сістэма нацыянальнай бяспекі, створаная ў Беларусі, здольна забяспечыць правапарадак на тэрыторыі краіны і спыніць любыя пагрозы.  

Прэзідэнт: адны "бабкі косяць", а другіх "на вілы" кідаюць

Аператыўнікамі ўзяты на карандаш усе завадатары пратэсных акцый і збеглыя каардынатары. У Савеце бяспекі абяцаюць неўзабаве агучыць новую інфармацыю і пайменна назваць усіх падбухторшчыкаў да дэстабілізацыі сітуацыі ў нашай краіне.