Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхналогій будзе заснаваная да канца года

24 октября 2017

Зараз ідзе ўзгадненне ўсіх неабходных дакументаў. Гэта сёння ў Мінску на адкрыцці Форуму праектаў праграм Беларусі і Расіі, паведаміў Аляксандр Шумілін, кіраўнік Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях. Пляцоўкай для абмеркавання глабальнай энергетыкі і захавання клімату зноў стаў Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Свае прапановы на форуме агучаць маладыя навукоўцы і студэнты больш як 40 ВНУ дзвюх краін. Па выніках назавуць лепшы моладзевы праект Саюзнай дзяржавы.