Прэм'ера дакументальна-публіцыстычнага цыкла Выпрабаванне

9 июня 2014

Першы дзень працы ўдзельнікаў міжнароднага медыяфоруму прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі. Пасля цырымоніі ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі журналісты накіраваліся ў Дом афіцэраў. Там зараз праходзіць эксперт-сесія Беларусь непакорная з удзелам ветэранаў вайны. Дакументальна-публіцыстычны цыкл фільмаў пад назвай Выпрабаванне прэзентавала Белтэлерадыёкампанія сумесна з тэлекампаніяй Ваен-ТБ. Стваральнікі фільмаў распавялі пра здымачны працэс.


Ужо сёння на тэлеканале Беларусь 1 адбудзецца прэм'ера дакументальна-публіцыстычнага цыкла Выпрабаванне. У аснове сюжэта - знакавыя падзеі ваенных дзеянняў, малавядомыя гістарычныя факты і лёсы герояў тых часоў.