Прадстаўніцтва Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа пачне працаваць у Беларусі з 1 студзеня

8 ноября 2017

Адпаведнае пагадненне аб статусе, прывілеях і імунітэтах падпісана сёння ў МЗС. Подпісы пад дакументам паставілі Петэр Маўрэр і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Па даручэнні Прэзідэнта нашай краіны мы дамовіліся, што падрыхтуем разам план, у якім будуць адлюстраваныя асноўныя сферы нашага ўзаемадзеяння. Мы ўжо дамовіліся наконт таго, якія канкрэтныя мерапрыемствы, крокі будуць уключаныя ў гэты план".

Сёння ў МЗС быў таксама падпісаны мемарандум аб паразуменні паміж ведамствам і Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Дакумент, па словах Уладзіміра Макея, формалізаваў і без таго рэгулярнае і канструктыўнае ўзаемадзеянне.