Прадстаўнікі МЗС Беларусі ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой"

4 мая 2023

Прадстаўнікі беларускага МЗС усклалі кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой". Паводле слоў нашых дыпламатаў, сёлета, зрэшты, як і заўсёды, ва ўсіх замежных місіях Беларусі пройдуць акцыі, прысвечаныя Дню Перамогі. Сярод іх цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да памятных месцаў, прэс-канферэнцыі і лекцыі, а таксама ўрачыстыя мерапрыемствы.

Нягледзячы на далёка не самыя спрыяльныя ўмовы працы нашых дыпмісій у краінах Захаду, нашы паслы прыкладуць усе намаганні, каб памяць аб вялікім подзвігу савецкага народа не згасла ў сэрцах еўрапейцаў.