Прадстаўнікі камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі ўсклалі кветкі да помніка-скульптуры смуткуючай маці ў парку Чалюскінцаў

6 мая 2020
Прадстаўнікі камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, а таксама Нацыянальнага цэнтра па інтэлектуальнай уласнасці ўсклалі кветкі да помніка-скульптуры смуткуючай маці ў парку Чалюскінцаў. У яго паўночна-ўсходняй частцы знаходзіцца магіла, у якой пахавана больш  за 10 тысяч чалавек. Гэта воіны Савецкай арміі, падпольшчыкі, мясцовыя жыхары, якіх расстралялі нацысты ў ваенныя гады.