Старшыня ЦВК Беларусі: Электаральная кампанія ідзе ў штатным рэжыме

20 февраля 2024

Электаральная кампанія ідзе ў штатным рэжыме. Пра гэта заявіў старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама, каменціруючы старт датэрміновага галасавання. Ігар Карпенка адзначыў, што была праведзена вялікая работа. Члены ўчастковых выбарчых камісій прайшлі трэнінгі, напярэдадні гатоўнасць усіх участкаў пацвердзілі і спецслужбы. Правяралі абсталяванне, меры супрацьпажарнай і тэхнічнай бяспекі. Усе ўчасткі ўзятыя пад ахову міліцыі. Старт датэрміноваму галасаванню далі сёння роўна апоўдні.

Датэрміновае галасаванне пройдзе па 24 лютага ўключна. Сёння адкрыўся Цэнтр грамадскага назірання. На гарачую лінію паступілі першыя званкі. У топе пытанняў: дзе можна азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама як прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі.



Тэгі:

#Выборы 2024