Святкаванні Дня горада Мінска ў самым разгары

8 сентября 2018

Дзень нараджэння горада ў гэтыя хвіліны ў самым разгары. На дзясятках пляцовак разгарнуліся рыцарскія турніры. Верхні горад ператварыўся ў сапраўдную б’юці-індустрыю. Там і майстар-класы і паказ дызайнерскіх калекцый, святочныя канцэрты. Таксама сёння ў святочнай абстаноўцы 9 маладых пар (колькасць сімвалічная, як і раёнаў горада) узялі шлюб, каб назаўжды ўпісаць гэты дзень у сваю асабістую love story. Адсвяткаваць 951 дзень нараджэння Мінска прыйшлі тысячы гараджан і гасцей сталіцы.

Наша здымачная група з раніцы працуе ў цэнтры падзей недалёка ад стэлы "Мінск - горад-герой". На сувязі Юлія Токар.

Асноўныя гулянні сёння праходзяць менавіта тут, бо ў 1067 і пачаўся летапіс беларускай сталіцы на зліцці рэк Нямігі і Свіслачы.

Падзеі тых гадоў зараз узнаўляюць рэканструктуры. У гэтыя хвіліны мы бачым тактычныя бугурты. Рэжысёр Ігар Сяргеевіч распавёў, у чым сутнасць гэтых рыцарскіх турніраў.

Пакуль высакародныя рыцары тут ваявалі за сваіх дам, у Верхнім горадзе не менш высакародныя, але ўжо сучасныя маладыя людзі XXI стагоддзя прапанавалі сваім каханым руку і сэрца, падмацаваўшы намеры штампам у пашпарце, прашу заўважыць.

Дарэчы, зараз Верхні горад - цэнтр не толькі гістарычнай б’юці-індустрыі. Там праходзяць майстар-класы, модныя паказы, выступаюць артысты - насычаная праграма ў рэжыме нон-стоп да самага вечара.

А за гадзіну да апоўначы ля Палаца спорту прама над Свіслаччу можна будзе ўбачыць маляўнічае музычна-піратэхнічнае шоу. І я ўпэўненая, гэтыя яркія кадры будзем доўга пераглядваць у сацсетках. Так што вам з рэжысёрамі прапаную зарадзіць тэлефоны і далучыцца хутчэй, бо ўсё самае цікавае наперадзе.

Ва ўсіх ахвотнікаў яшчэ ёсць час далучыцца да свята.