Свята яблыкаў адзначылі ў Сілічах

18 августа 2014
У Лагойскім раёне народныя гулянні ладзяцца ўжо другі год. Яблычныя віктарыны, конкурсы, майстар-класы і выступленні артыстаў - забавы на любы густ.


У святочную атмасферу акунулася і Юлія Токар.
Нягледзячы на тое, што па царкоўным календары да Вялікага Спаса есці садавіну забараняецца, на гэтым свяце ад духмяных яблыкаў нельга было адмовіцца. Бо частавалі ўсім вядомыя персанажы!


Алеся Какошнікава, аўтар і кіраўнік праекта: У апошнія цёплыя дні жніўня мы пастараліся зрабіць разнастайную праграму, тэматычныя пляцоўкі. Будуць танцавальныя нумары, будзе вельмі шмат конкурсаў, каваль-шоў.

Яблычны баскетбол і рыбалка, эстафета і дрэва яблычных прадказанняў - фруктовыя забавы на любы густ радавалі ўсіх гасцей мерапрыемства. На тэматычнай пляцоўцы можна праявіць майстэрства разьбярства па фруктах.

Акрамя пачастункаў, наведвальнікі выпрабоўвалі свае сілы ў стральбе з арбалета і лука, каталіся на конях. А на сцэне падчас свята ладзілася кацэртная праграма.

Па царкоўным календары, Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас, праваслаўныя вернікі адзначаць заўтра. А па народных прыкметах, у Яблычны Спас ў вырай адлятаюць першыя жураўлі.