Святочны канцэрт у легендарнай цытадэлі ў Брэсце

4 июля 2020
У Брэсце кульмінацыяй урачыстасцяў у Дзень Незалежнасці стаў святочны канцэрт ля сцен легендарнай цытадэлі. Артысты выступілі каля манумента "Зорка". Са сцэны пад адкрытым небам прагучалі песні пра вайну, Перамогу і любоў да Радзімы. А фінальным акордам стала святая для кожнага беларуса мелодыя. Брэстаўчане далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Праспяваем гімн разам".

"Дзень Незалежнасці - гэта асаблівы дзень, калі адчуваецца незалежнасць нашай краіны, гэта такі гонар, што мы перамаглі! Юбілейная дата сёлета. Проста гуляеш па крэпасці, і перапаўняе гонар за мірнае неба, за тое, што мы можам радавацца, атрымліваць асалоду!"

"Дзякуем ветэранам за мірнае неба над галавой. За тое, што нам жывецца шчасліва і добра. Вялікі ім дзякуй!"