Праваслаўныя адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы

14 октября 2019
Сімвалічна, што Дзень маці ў Беларусі супадае з вялікім хрысціянскім святам.

Праваслаўныя сёння адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Ён мае статус вялікага свята, але не належыць да дванадзясятых. Таму закранае адзін дзень. У царкоўным календары ён прысвечаны ўспамінам аб малітоўным заступніцтве Божай Маці за хрысціянскі народ. З'явіўся ў Візантыйскай імперыі яшчэ ў XII стагоддзі. Да Пакрова варта скончыць усе сельскагаспадарчыя работы, пасля да зямлі не дакранаюцца. 

Іерэй Алег Голубеў, клірык храма Святой Жыццепачатнай Троіцы г. Мінска: "Пакроў быў свайго роду такой мяжой, калі сканчаліся летнія, восеньскія работы і вось ужо пачыналіся зімовыя падзеі жыцця. Таму ў народнай культуры і замацавалася значэнне гэтага свята як расцягнутага на працягу некалькіх дзён або нават тыдняў. У нашай культуры гэта таксама і Дзень маці, дзень мацярынства, заступніцтва мамы за сваіх дзяцей. Таму тут яшчэ і сэнс асаблівых сямейных адносін". 

Свята мае лакальныя набажэнскія асаблівасці. Паколькі Пакроў належыць чыну багародзічных святаў, святары апранаюцца ў рызы блакітнага колеру. Адзенне сімвалізуе нябесную чысціню і благаславенне.