Праваслаўныя хрысціяне сустракаюць Нараджэнне Хрыстовае ў малітве ў храмах

7 января 2017

У Мінску, нягледзячы на моцныя маразы,  сотні людзей прыходзілі на літургіі. Зараз ужо рыхтуюцца  да ўсяночнага дбання. Святкаванне Раства - адна з самых прыгожых традыцый. Цэрквы ўпрыгожваюць елкамі, унутры храмаў  устанаўліваюць батлейку са сцэнай нараджэння Ісуса. Яна апісана ў Евангеллі. Пакланіцца немаўляці прыйшлі пастухі і вешчуны, якія прынеслі ў дар золата, ладан і смірну. Таму  больш як праз дзве тысячы гадоў з Раства вернікі дораць адно аднаму падарункі.

У праваслаўных хрысціян сёння пачынаюцца  калядныя святы. Яны прадоўжацца 12 дзён аж да Вадохрышча - 19 студзеня.