Пра надвор’е: магнітных бур не прагназуецца

12 декабря 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Чакаецца спакойнае геамагнітнае становішча.

13 снежня ў народным календары Андросы. Раней лічылася, што калі ў гэты дзень пойдзе снег і не растане, то праляжыць ён яшчэ 110 дзён. А яшчэ, як і на Юр'еў дзень, хадзілі слухаць ваду ў калодзежы і вынік звяралі з тым, што дало назіранне 9 снежня: ціхая вада - добрая зіма; шумная - да маразоў і завірух.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Вілейцы ў 1955 годзе - звыш 28 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2000 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 10 з паловай градусаў цяпла.