25 апреля 2022

25 красавіка надвор’е на тэрыторыі Беларусі вызначалі атмасферныя франты і няўстойлівыя цёплыя паветраныя масы. На большай частцы краіны прайшлі кароткачасовыя дажджы, удзень месцамі адзначаліся навальніцы, пры навальніцах - парывісты вецер.

26 красавіка магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі ўсюды распусціліся залаціста-жоўтыя першацветы - хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дні. Калі зязюля крычыць гучна і працяжна, гэта абяцае набліжэнне цёплых дзён.