12 июня 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплая паветраная маса. На большай частцы краіны максімальная тэмпература паветра дасягала 30-33 градусаў цяпла. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

13 чэрвеня ў народным календары Ерамей. Амаль паўсюдна на Беларусі з надыходам гэтага прысвятка завяршалі сяўбу. Таму найбольш папулярным выслоўем на гэты дзень стала такое: прыйшоў Ерамей - больш не сей. А яшчэ заўважалі: калі пачуеш зязюлю, можна чакаць добрага надвор’я. Непагадзь у гэты дзень - да суровай зімы.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 2016 годзе - крыху менш за 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Гродне ў 1972 годзе - 34 градусы цяпла.