4 июня 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

5 чэрвеня - дзень памяці Еўфрасінні Полацкай (Прадславы). Беларусы вельмі шануюць Еўфрасінню Полацкую і лічаць яе сваёй нябеснай заступніцай. І некалькі народных прыкмет на заўтрашні дзень: навальніца ў гэты дзень - на багаты ўраджай. Калі вечарам заходняя частка неба чыстая - раніцай дажджу не будзе.

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Ваўкавыску ў 1947 годзе – амаль 1 градус марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2000 годзе - больш за 33 градусы цяпла.