29 октября 2019


Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: калі ў пахмурны дзень сонца перад захадам ярка заззяе - будзе працяглая непагадзь. Кола вакол Месяца - да ветру. Цьмяны Месяц - да дажджу, ясны - да сухога надвор'я.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 30 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Мар'інай Горцы ў 1922 годзе - 12 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2018  - больш за 20 градусаў цяпла