26 января 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 

І некалькі народных прыкмет: іней на дрэвах - да пацяплення. Снегапад у гэты дзень - да адлігі. Ярка мігацяць зоркі - да моцных маразоў. 

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2010 годзе - амаль 33 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1983 - 10 градусаў цяпла.