11 марта 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон слабаўзбураны.

12 сакавіка ў народным календары Рыгор. Казалі: "На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора". І прыкмячалі: паўднёвы ці паўднёва-заходні вецер - будзе пацяпленне. Вераб'і збіваюцца ў чараду - будзе сухое і цёплае надвор'е.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Васілевічах у 1928 годзе - амаль 29 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2002 - звыш 17 з паловай градусаў цяпла.