2 июня 2022

Сёння надвор’е на тэрыторыі Беларусі вызначалі франтальныя падзелы. На большай частцы краіны прайшлі кароткачасовыя дажджы, месцамі адзначаліся навальніцы і парывісты вецер.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

3-га чэрвеня ў народным календары Алёна ці Ульяна – дзень ільну. Лічылася, калі пасеяць лён на Алёну, то ён добры ўдасца. А яшчэ прыкмячалі: калі ў гэты дзень непагадзь, то і восень будзе дажджлівай.