Пажар на Гурскага. 10 машын МНС і ліквідацыя на працягу 40 хвілін

30 мая 2018

Сёння днём на сталічнай вуліцы Гурскага загарэўся ўцяпляльнік на складах вытворчага прадпрыемства. Аб надзвычайным здарэнні сведчыў чорны слуп дыму, які быў бачны за некалькі кіламетраў. Першае паведамленне аб узгаранні паступіла каля апоўдня. Вядома, што на тэрыторыі знаходзіцца адразу некалькі кампаній. Дзе менавіта знаходзіўся ачаг узгарання, зараз высвятляюць спецыялісты. Эксперты працягваюць аглядаць месца пажару і фіксуюць зоны максімальных пашкоджанняў. Вынікі будуць вядомыя пасля праведзеных апытанняў і следчых мерапрыемстваў.