Віншаванне У. Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2021
Уладзімір Пуцін у віншавальнай тэлеграме Аляксандру Лукашэнку выказаў упэўненасць, што Расія і Беларусь прадоўжаць прадукцыйную сумесную работу па развіцці ўсяго комплексу канструктыўных саюзніцкіх адносін. 

“Чвэрць стагоддзя таму быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі, які стаў першым значным крокам на шляху інтэграцыйнага ўзаемадзеяння нашых краін. З тых часоў многае ўдалося зрабіць для ўмацавання расійска-беларускіх сувязяў. Механізмы Саюзнай дзяржавы забяспечваюць высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і многіх іншых сферах. Масква і Мінск каардынуюць намаганні на міжнароднай арэне і ўносяць значны ўклад у гарантаванне стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.