Віншавальны марафон да Дзень маці працягваецца

12 октября 2018

Матуль, якія сёння за рулём, віншавала Дзяржаўтаінспекцыя і валанцёры Саюза моладзі. Інспектары правяралі дакументы аўталедзі, а пасля ўручалі кветкі і кнігу з Правіламі дарожнага руху. Як заўважана, жанчыны-вадзіцелі за рулём больш адказныя і асцярожныя.

Шчырыя прызнанні і падарункі раніцай прымалі і шматдзетныя матулі Маскоўскага раёна сталіцы. Для іх вучні 12-й гімназіі падрыхтавалі святочны канцэрт. А ініцыятарам цёплай сустрэчы стаў Дом шлюбаў.

Віншавальны марафон працягваецца. Напярэдадні ордэн Маці атрымалі 37 шматдзетных мінчанак. Высокую ўзнагароду ім уручыў мэр Андрэй Шорац. Само ж свята, Дзень маці, у Беларусі адзначаецца ў нядзелю, 14 кастрычніка.