Апошні званок у школах і гімназіях Мінска прагучыць 29 мая

22 мая 2019

Для 9 тысяч юнакоў і дзяўчат сталіцы  ён будзе званком ў дарослае жыццё. А вось базавую школу - дзявяты клас - сёлета заканчваюць 15 тысяч вучняў. 8 чэрвеня ў школах і гімназіях пройдуць урачыстыя лінейкі, а вечарам - святочныя канцэрты, падчас якіх абітурыенты атрымаюць атэстаты.

Выпускныя іспыты пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Дзевяцікласнікі здадуць экзамены па матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Для адзінаццацікласнікаў руская і беларуская мова  -  на выбар, дадаецца  замежная і гісторыя Беларусі.