Апошнія тэндэнцыі прапанавалі знакамітыя дызайнеры на Беларускім тыдні моды

4 ноября 2016

Каралеўскі аксаміт і стыль мілітары. Апошнія тэндэнцыі прапанавалі знакамітыя дызайнеры на Беларускім тыдні моды, які пачаўся напярэдадні. У праграме паказаў больш за 30 калекцый, прычым не толькі беларусаў, але і куцюр’е з Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі і Польшчы. Марафон дэфіле першага дня фэшн-праекта адкрыў паказ вядомага швейнага атэлье з калекцыяй паўсядзённага адзення і вячэрніх туалетаў.

Людміла Пашкевіч, мастак-мадэльер: "Мы - калектыў, які працуе для кліентаў, нашы калекцыі сезонныя. У модзе зараз больш мінімалізму, ёсць нейкія кірункі, але ў цэлым, адзенне спрасцілася".

Дарэчы, за паказамі і майстар-класамі ўдзельнікаў Тыдня моды ў гэтым сезоне можна сачыць і анлайн - на афіцыйным сайце праекта.