Парывісты вецер, дажджы і плюс 13 у Беларусі

12 марта 2018

Праўда, адліга на гэтым тыдні будзе нядоўгай. Надвор'е вызначаюць атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы. Нават уначы тэмпература будзе да 6-ці цяпла. Але да канца тыдня зіма аб сабе нагадае. У выхадныя да 12-ці марозу ўначы. Месцамі завеі.