Пара пераходзіць на зімовую гуму - ДАІ папярэджвае вадзіцеляў аб набліжэнні марознага сезона

14 ноября 2022
ДАІ Мінска папярэджвае вадзіцеляў аб набліжэнні марознага сезона. Інспектары праводзяць з аўтааматарамі гутаркі, рэкамендуюць заехаць на шынамантаж загадзя, яшчэ да таго, як дарожнае палатно пакрые снег і галалёд. Бо зімовыя покрыўкі гарантуюць бяспечнае перамяшчэнне, паляпшаюць счапленне з дарогай і зніжаюць тармазны шлях.

Паводле правілаў, зімовыя шыны трэба выкарыстоўваць з 1 снежня па 1 сакавіка. У гэты перыяд часу за язду на летняй гуме можна атрымаць штраф.