Трапіць у прамы радыёэфір!

27 ноября 2013

Сёння ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджвалі пераможцаў конкурсу Ты ў эфіры!. Самыя ідэйныя маладыя людзі - лідары моладзевых парламентаў з розных гарадоў краіны - спаборнічалі ў розных намінацыях творчага конкурсу. Фотаздымкі, відэаматэрыялы і артыкулы аб гарадах Беларусі былі прапанаваныя на выставе.


Сёння ўдзельнікаў конкурсу аб'яднала дыскусійная пляцоўка Пераходны ўзрост, майстар-класы і ўдзел у прамым эфіры праграмы Адкрытая пляцоўка на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.