Трапіць на атракцыён у парках Мінска цяпер можна будзе праз спецыяльную картку

10 апреля 2019

Да адкрыцця сезона рыхтуюцца і паркі адпачынку. Завяршаецца касметычны рамонт каруселяў, правяраюць іх тэхнічны стан. Сёлета пад адкрытым небам у Мінску закружацца 56 арэляў. У гэтым сезоне запускаюць і новую сістэму аплаты атракцыёнаў. Першымі новаўвядзенне ацэняць наведвальнікі паркаў імя Горкага і Чалюскінцаў. Зараз на ўваходах манціруюць сучасныя турнікеты, аднаўляюць касавыя тэрміналы - трапіць на атракцыён цяпер можна праз спецыяльную картку.

Атракцыёны пачнуць працаваць у сераду - 24 красавіка. А 26-га будзе дадзены старт сезона фантанаў. Урачыстае адкрыццё - каля опернага тэатра.