Карыстацца сталічным прыгарадным аўтатранспартам стане прасцей

1 апреля 2015

Сёння, акрамя звычайных білетаў, заплаціць за паездку ў аўтобусе можна і бескантактнай смарт-картай. Да такіх ужо паспелі прывыкнуць тыя, хто карыстаецца грамадскім транспартам у самой сталіцы. БСК на прыгарадныя маршруты трэба прыкласці да валідатара пры ўваходзе і пры выхадзе з аўтобуса. Такім чынам фіксуецца аплата за рэальны кіламетраж шляху. Папоўніць смарт-карты можна ў касах Мінсктранса.